Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат на прэзыдэнта Польшчы Камароўскі апярэджвае Качыньскага прыкладна на 4 %


Ніводзін кандыдат на прэзыдэнта на ўчорашніх выбарах у Польшчы не атрымаў 50 працэнтаў галасоў. Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла, што ўжо падлічаныя галасы на 94 працэнтах выбарчых участкаў. Лідэрам – цяперашні выканаўца абавязкаў прэзыдэнта, сьпікер парлямэнту Браніслаў Камароўскі. Ён набраў каля 41 працэнта галасоў. Яраслаў Качыньскі, былы прэм'ер-міністар і родны брат загінулага прэзыдэнта Леха Качыньскага, на другой пазыцыі – каля 37 працэнтаў галасоў. Качыньскі і Камароўскі працягнуць барацьбу за пасаду прэзыдэнта ў другім туры выбараў 4 ліпеня.

Датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары адбываюцца з прычыны гібелі 10 красавіка ў авіякатастрофе ў Расеі прэзыдэнта Леха Качыньскага. Разам зь ім загінулі яшчэ 95 чалавек, улучна зь ягонай жонкай і многімі высокапастаўленымі асобамі.

XS
SM
MD
LG