Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля ўзьбярэжжа Японіі затануў танкер з хімікатамі


Ля ўзьбярэжжа Японіі сутыкнуліся танкер з хімікатамі і сухагруз. Агенцтва France-Presse перадае, што інцыдэнт адбыўся паміж выспамі Сікоку і Хансю. Танкер патануў. Экіпаж з пяці матросаў пасьпеў пакінуць судна.

У выніку сутычкі з танкера адбылося выцяканьне гідраксыду магнію, аднак, як паведамілі ў берагавой ахове Японіі, гэтае рэчыва не ўяўляе небясьпекі навакольнаму асяродзьдзю. Прычыны сутычкі двух караблёў пакуль ня высьветленыя.

XS
SM
MD
LG