Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея шукае тэрарыстаў


Расея шукае праз Інтэрпол больш за сто тэрарыстаў і баевікоў. Пра гэта на міжнародным нарадзе паведаміў кіраўнік расейскага бюро Інтэрполу пры МУС РФ Цімур Лахонін.

Па яго словах, практыка прымяненьня двайных стандартаў асобнымі краінамі наносіць найбольшую шкоду узаемавыгадным партнэрскім адносінам у гэтай сфэры. Пры гэтым маюць месца факты, калі асобныя краіны называюць тэрарыстаў "паўстанцамі" і "ўзброенымі сэпаратыстамі".

Раней у інтэрвію ІТАР-ТАСС генэральны сакратар Інтэрполу Рональд Нобл прызнаў, што арганізацыя ня ў сілах задаволіць запыт Расеі аб выдачы Лонданам Барыса Беразоўскага ды Ахмэда Закаева.
XS
SM
MD
LG