Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі снайпэраў, якія стралялі ў дэманстрантаў у Бішкеку


У Кіргізстане затрымалі 15 снайпэраў, якія стралялі ў людзей падчас красавіцкіх дэманстрацыяў у Бішкеку. Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік старшыні часовагу ўраду Азымбек Бекназараў. Ён адзначыў, што імёны тых, хто аддаваў загады страляць, вядомыя.

У выніку масавых пратэстаў у красавіку быў зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў. Тады загінулі каля 90 чалавек, звыш тысячы былі параненыя.

Паводле Бекназарава, завершана расьсьледаваньне амаль 80% крымінальных справаў, распачатых у дачыненьні да родных і сваякоў Курманбека Бакіева. Бекназараў таксама паінфармаваў, што найбліжэйшым часам будзе нацыяналізаваны адзін з найбольшых кіргіскіх банкаў – “АзіяЎнівэрсалБанк”, які кантраляваўся сынам экс-прэзыдэнта Максімам Бакіевым.

XS
SM
MD
LG