Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заглушка стаіць, але нафта цячэ


Спэцыялісты кампаніі British Petroleum усталявалі заглушку на вусьце нафтавай сьвідравіны на дне Мэксыканскай затокі. Аднак нафта працягвае прасочвацца, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на адмірала берагавой аховы ЗША Тэда Алэна.

Па яго словах, першапачатковая ўстаноўка заглушкі – гэта толькі першы этап працяглага працэсу ліквідацыі ўцечкі нафты з сьвідравіны.

Раней кіраўнік British Petroleum Тоні Хэйвард заявіў, што спроба паставіць заглушку на вусьце сьвідравіны У Мэксыканскай затоцы – гэта толькі пачатак доўгага працэсу.
XS
SM
MD
LG