Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтавая пляма дасягнула Місысыпі


Губэрнатар штату Місысыпі Хэйлі Барбар абвясьціў, што паласа нафты працягласьцю больш за тры кілямэтры і шырынёй у мэтар была знойдзена на востраве Пці-Буа, што знаходзіцца паміж Місысыпі і штатам Алабама. Цяпер у небясьпецы апынулася экалёгія ўжо трох штатаў, уключна з Луізіянай.

Раней Генэральны пракурор ЗША Эрык Холдер абвясьціў аб узбуджэньні крымінальнай справы ў сувязі з уцечкай нафты пасьля аварыі на сьвідравальнай плятформе кампаніі British Petroleum 20 красавіка.

Уцечку нафты па-ранейшаму не ўдаецца спыніць.

Тое, што здарылася называюць найбуйнейшай экалягічнай катастрофай у гісторыі ЗША.
XS
SM
MD
LG