Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прэзыдэнт наведае Нямеччыну


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў на наступным тыдні мае наведаць Нямеччыну. Адбудуцца ягоныя перамовы з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель. Прэсавы сакратар нямецкага ўраду паведаміў сёньня, што Мядзьведзеў прыбудзе ў Нямеччыну 4 чэрвеня. Двухдзённыя перамовы з Мэркель пройдуць у навакольлях Бэрліну.

Чакаецца, што лідэры абмяркуюць двухбаковыя стасункі, а таксама шэраг міжнародных пытаньняў. Сярод іх – магчымыя санкцыі супраць Ірану, блізкаўсходнія мірныя намаганьні і рэгуляваньне фінансавага рынку.
XS
SM
MD
LG