Франак Вячорка расказаў, што яго білі нагамі па рэбрах, па твары, парвалі ўсю вопратку.
Сябрам «Моладзі БНФ» спэцназаўцы не далі правесьці велапрабег дзеля ўшанаваньня памяці Максіма Багдановіча. Нават калі актывісты паехалі здаваць ровары ў пункт пракату, за імі ўсю дарогу сачылі спэцназаўцы.