Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Младзіча будуць шукаць і мёртвага


Прэм'ер-міністар Сэрбіі Мірка Цвэткавіч заявіў, што Бялград працягне пошукі падазраванага ў ваенных злачынствах Раткі Младзіча нават калі будзе афіцыйна абвешчана пра ягоную сьмерць, як гэтага патрабуе яго сям'я.

Учора ў сэрбскіх газэтах зьявілася паведамленьне, што адвакаты сям'і Младзіча рыхтуюць хадайніцтва ў суд аб абвяшчэньні яго памёрлым на падставе таго, што ў яго слабое здароўе і што яго шмат гадоў ніхто ня бачыў.

Младзіч, які падчас вайны 1992-1995 гадоў камандаваў войскам басьнійскіх сэрбаў, хаваецца ад правасудзьдзя з 1995 году, калі Гаагскі трыбунал выставіў яму абвінавачаньні ў генацыдзе.
XS
SM
MD
LG