Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі вырашылі больш эканоміць


Паводле італьянскага ўраду, неабходныя ахвяры, каб прывесьці дзяржаўныя фінансы ў парадак і абараніць краіну ад рынкавых спэкуляцый, якія падштурхнулі Грэцыю на мяжу банкруцтва. Урад на сваім пасяджэньні ў Рыме сёньня ўхваліў скарачэньні дзяржаўных выдаткаў з тым, каб дэфіцыт бюджэту да 2012 году зьменшыць прынамсі на 31 мільярд даляраў. Джыані Лета, адзін з найбольш давераных дарадцаў прэм’ера Берлюсконі сказаў, што такія меры неабходныя, каб аберагчы Італію ад лёсу Грэцыі.
XS
SM
MD
LG