Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР спыніла адносіны з Сэулам


Улады ў Пхэньяне абвясьцілі аб спыненьні ўсіх адносінаў з Паўднёвай Карэяй, паведаміў прадстаўнік паўночнакарэйскага Камітэту па мірным аб'яднаньні радзімы.

Напружанасьць паміж Пхеньянам і Сэулам рэзка ўзрасла пасьля гібелі паўднёвакарэйскага карвэта "Чхонан", які, паводле міжнароднай групы экспэртаў, быў тарпэдаваны падлодкай КНДР. У выніку інцыдэнту загінулі 46 паўднёвакарэйскай маракоў.

Раней сёньня, паводле паўднёвакарэйскага агенцтва Yonhap, узброеныя сілы Паўночнай Карэі былі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць.
XS
SM
MD
LG