Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралія выдварае ізраільскага дыплямата


Аўстралія дэпартавала прадстаўніка ізраільскага МЗС. Прычынай паслужылі закіды на адрас ізраільскіх спэцслужбаў у выкарыстаньні фальшывых аўстралійскіх пашпартоў пры ліквідацыі сёлета аднаго зь лідэраў ХАМАСу ў Дубаі.

Ачольнік аўстралійскага зьнешнепалітычнага ведамства заявіў, што вынікі расьсьледаваньня не пакідаюць сумневаў у тым, што за фальшаваньнем дакумэнтаў стаяў Тэль Авів.

У сакавіку іншы ізраільскі дыплямат быў выдвараны па той жа прычыне зь Вялікай Брытаніі.

Тэль Авів не прызнае праўдзівасьць гэтых абвінавачаньняў, але і не абвяргае іх.

XS
SM
MD
LG