Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт Усходняга партнэрства ў Польшчы


У Польшчы сёньня стартуе саміт прысьвечаны праграме "Ўсходняе партнэрства." На запрашэньне міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага маюць прыбыць ягоныя калегі з 27 краінаў Эўразьвязу. Чакаецца, што на аднадзённай сустрэчы ў курортным горадзе Сопот будзе прысутная і Найвышэйшая прадстаўніца Брусэлю ў зьнешнепалітычных справах Кэтрын Эштан.

Праграма ЭЗ "Ўсходняе партнэрства" мае на мэце пашырэньне сувязяў з шасьцю постсавецкімі рэспублікамі – Армэніяй, Азэрбайджанам, Грузіяй, Малдовай, Украінай і Беларусьсю.

XS
SM
MD
LG