Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакіеў не зьбіраецца вяртацца ў Кіргізстан


Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі, даў тэлефоннае інтэрвію кіргіскай службе Радыё Свабода.

Сярод іншага Бакіеў заявіў, што не зьбіраецца найбліжэйшым часам вяртацца ў Кіргізстан.

Ён таксама адкінуў абвінавачаньні з боку цяперашніх кіргіскіх ўладаў у тым, што яго сваякі спрабуюць арганізаваць беспарадкі ў Кіргістане.
XS
SM
MD
LG