Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд аштрафаваў Расею


Эўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць 100 тысяч эўра сваякам забітага жыхара Чачні Валіда Джабраілава.

Страсбурскі суд аднагалосна пастанавіў, што расейскія ўлады парушылі шэраг артыкулаў эўрапейскай Канвэнцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў, у прыватнасьці – артыкул аб праве на жыцьцё.

У лютым 2003 году група ўзброеных людзей уварвалася ў дом Джабраілава і павезла ў невядомым накірунку двух братоў – Аслана і Валіда. Пазьней Валід быў знойдзены мёртвым. Яго брат здолей застацца жывы.

Пазоўнікі сьцьвярджаюць, што ў выкраданьні і забойстве вінаватыя расейскія вайскоўцы. Улады Расеі заяўляюць, што расьсьледаваньне справы яшчэ не скончана.
XS
SM
MD
LG