Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы ахвярамі паводкі сталі 5 чалавек


Паведамляецца, што пад пагрозай затапленьня апынуўся Кракаў. З-за паводкі ў паўднёвай частцы Польшчы былі эвакуаваныя некалькі тысяч чалавек, закрытыя школы, спыніўся рух транспарту.

Міністар унутраных спраў Польшчы Ержы Мілер ня выключыў, што сёлетняя паводка можа стаць супастаўляльнай з «паводкай стагодзьдзя» 1997 году, калі загінулі дзясяткі чалавек, а ў шэрагу населеных пунктаў краіны былі моцныя разбурэньні.

Паводле прагнозаў сыноптыкаў дажджы будуць працягвацца да канца тыдня.
XS
SM
MD
LG