Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя ў падтрымку папы рымскага


У Ватыкане сёньня адбылася шматтысячная акцыя ў падтрымку папы рымскага Бэнэдыкта XVI. Людзі, якія сабраліся на плошчы перад саборам Сьвятога Пятра трымалі плякаты з надпісамі "Разам з Папам" і "Ваша Сьвятасьць, Вы не адзінокія, царква з вамі". Па ацэнцы паліцыі, у акцыі ўдзельнічалі каля 150 тысяч чалавек.

У апошні час Сьвяты прастол стаў аб'ектам жорсткай крытыкі ў сьвеце з-за гучнага скандалу, зьвязанага з сэксуальным злоўжываньнямі сьвятароў. Сёньня аўстрыйскія біскупы заклікалі Ватыкан перагледзець неабходнасьць цалібату для каталіцкіх сьвятароў.
XS
SM
MD
LG