Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭБРР прагназуе рост эканомікі


Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця апублікаваў новы прагноз росту эканомікі ў краінах Усходняй Эўропы ў 2010 годзе. На штогадовай канфэрэнцыі банку, праведзенай у суботу ў сталіцы Харватыі Заграбе, было паведамлена, што рост складзе 3,7 працэнта – гэта на чатыры дзясятыя працэнта болей, чым меркавалася раней.

Адначасова экспэрты банку адзначылі, што ня могуць даць дакладных ацэнак адносна пэрспэктывы выхаду дзяржаваў рэгіёну з усясьветнага фінансавага крызісу. Яны папярэдзілі таксама пра рызыкі, зьвязаныя ў тым ліку і зь нестабільнай сытуацыяй у Заходняй Эўропе.

XS
SM
MD
LG