Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады разагналі дэманстрантаў на шахце


Расейскія ўлады арыштавалі 28 удзельнікаў акцыі пратэсту на шахце "Распадзкая" ў гарадку Міжрэчанск Кемераўскай вобласьці. Сотні гарнякоў і іх сем'і выйшлі з патрабаваньнямі палепшыць умовы працы і падвысіць заработныя платы. У мінулыя выходныя на шахце "Распадзкая" ў выніку выбуху загінулі 66 чалавек, 24 гарнякі лічацца зьніклымі.

Паводле прадстаўнікоў мясцовых праваахоўчых органаў, пад час сутыкненьняў былі параненыя болей за 20 чалавек, пераважна міліцыянты.
XS
SM
MD
LG