У Гішпаніі адхілілі ад пасады сьледчага Балтасара Гарсона, які вёў справу Піначэта і іншых былых лацінаамэрыканскіх дыктатараў. Падставай для адхіленьня сталі справы, заведзеныя на яго ў Вярхоўным судзе краіны. Ён падазраецца ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і карупцыі. Таксама Гарсона абвінавачваюць, што ў сваёй працы ён часам карыстаўся не законам, а сваімі левымі палітычнымі поглядамі.
Гарсон расьсьледаваў справы зьнікненьня дзесяткаў тысяч людзей у часе вайны 1936 – 1939 гадоў і затым у пару дыктатуры Франка.
Гарсон расьсьледаваў справы зьнікненьня дзесяткаў тысяч людзей у часе вайны 1936 – 1939 гадоў і затым у пару дыктатуры Франка.