Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан заяўляе, што любое замірэньне паміж аўганскім урадам і Талібанам не павінна павярнуць назад дасягнутае ў правах жанчын Аўганістану.
У чацьвер у Вашынгтоне Клінтан сустрэлася з дэлегацыяй аўганскіх жанчын-міністраў. У складзе дэлегацыі – міністар працы, сацыяльнай палітыкі, пацярпелых і інвалідаў Аміна Афзалі і міністар аховы здароўя Сурая Даліл. Клінтан паабяцала дапамогу ў адукацыі жанчын, ахове мацярынства, абароне жанчын ад гвалту і ў павышэньні іх ролі ў сельскай гаспадарцы і эканоміцы.