Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганцы спалілі пудзіла духоўнага лідэра Ірану


Каля тысячы аўганцаў правялі сёньня акцыю пратэсту супраць пакараньня сьмерцю і жорсткага абыходжаньня іранскіх уладаў з некаторымі аўганскімі ўцекачамі, якіх абвінавачваюць у кантрабандзе наркотыкаў. Пратэстоўцы кідалі яйкі ў браму іранскага консульства ва ўсходнім горадзе Джалялабадзе і спалілі пудзіла духоўнага лідэра Ірану аяталы Алі Хамэнэі. Дэманстрацыя скончылася мірна праз пару гадзінаў.

Іран прыняў мільёны аўганскіх уцекачоў у часы савецкай акупацыі 1980-х гадоў і пазьней у 1990-я, калі была грамадзянская вайна. Іранскія ўлады пацьвердзілі, што апошнім часам некаторыя аўганскія ўцекачы былі пакараныя сьмерцю за кантрабанду наркотыкаў. Таксама паведамляецца, што сотні іншых знаходзяцца ў камэрах сьмяротнікаў.

XS
SM
MD
LG