Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль скрытыкаваў прэзыдэнта Расеі


Ізраіль скрытыкаваў прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыя Мядзведзева за ягоную сустрэчу з лідэрам палестынскай групоўкі ХАМАС Халедам Мэшаалем.

Сустрэча адбылася ў часе візыту Мядзьведзева ў Сірыю. У сёньняшняй заяве ізраільскага міністэрства замежных спраў адзначаецца, што тэрарыстычная дзейнасьць ХАМАСу супраць Ізраіля “не адрозьніваецца ад нападу чачэнскіх баевікоў у Расеі”. Ізраільскае зьнешнепалітычнае ведамства падкрэсьлівае, што ХАМАС не павінен быць удзельнікам блізкаўсходняга мірнага працэсу.
XS
SM
MD
LG