Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Бэнэдыкт XVI пачынае візыт у Партугалію


Папа Бэнэдыкт XVI пачынае сёньня 4-дзённы візыт у Партугалію, падчас якога ён, як мяркуецца, паспрабуйце даць пасланьне надзеі найбяднейшай краіне Заходняй Эўропы.

Сёньня Папа правядзе імшу на адкрытым паветры для дзесяткаў тысяч людзей у Лісабоне, а потым накіруецца ў знакаміты каталіцкі храм у Фаціме, у цэнтральнай Партугаліі. Потым Папа наведае Порту, другі па велічыні горад краіны. Партугалія – пераважна каталіцкая краіна, але толькі каля 2 мільёнаў з 10,6 мільёнаў партугальцаў называюць сябе практыкуючымі католікамі.
XS
SM
MD
LG