Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 70 загінулых ад тэрактаў у Іраку


У выніку шэрагу выбухаў і нападаў ваяўнікоў на розныя аб'екты ў Іраку сёньня загінула больш за 70 чалавек, каля 200 паранена.

Сёньня раніцай два замінаваныя аўтамабілі выбухнулі перад будынкам тэкстыльнай фабрыкі ў горадзе Гіла. Калі на дапамогу пацярпелым кінуліся ратаўнікі, яшчэ адну выбухоўку сярод натоўпу дэтанаваў тэрарыст-сьмяротнік.

Ахвярамі сёньняшніх нападаў ваяўнікоў на аб'екты ў ваколіцах Багдаду і горадзе Масул на поўначы краіны сталі яшчэ дзясяткі чалавек.
XS
SM
MD
LG