Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абраў галоўнага юрысконсульта Элену Каган у якасьці кандыдата на пасаду судзьдзі Вярхоўнага суду.
50-гадовая Каган, якая прытрымліваецца адносна ўмераных поглядаў, будзе толькі чацьвертай жанчынай у гісторыі Вярхоўнага суду ЗША. Яна далучыцца да двух жанчын-судзьзяў, што зараз уваходзяць у склад дзевяці чалавек, зь якіх складаецца суд.
Пасада судзьдзі апынулася вакантнай пасьля таго, як найстарэйшы судзьдзя Вярхоўнага суду ЗША Джон Пол Стывэнс заявіў, што сыходзіць на пэнсію.