Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі ўзнаўляюцца пратэсты


Каля 30 тысяч чалавек выйшлі сёньня на вуліцы Атэнаў на знак пратэсту супраць ухвалы парлямэнтам законапраекту аб жорсткай бюджэтнай эканоміі. Дэманстранты разгарнулі перад будынкам парлямэнту гіганцкі чорны сьцяг і скандавалі антыўрадавыя лёзунгі кшталту: "Яны абвясьцілі вайну! Біце ў адказ!"

Прамаўляючы перад парлямэнтам непасрэдна перад галасаваньнем прэм'ер міністар краіны Георгіюс Папандрэў сказаў:

"Мы зрабілі тое, што было неабходна, а не тое, што было найлягчэй. Бяз гэтых мераў мы б абрынуліся ў найглыбейшую рэцэсію ў гісторыі гэтай краіны".

Апазыцыя лічыць, што меры па скарачэньню дзяржвыдаткаў занадта жорсткія. Лідэр кансэрватыўнай апазыцыі Антоніс Самарас заявіў:

"Доза лекаў, якую вы прапісалі, пагражае забіць пацыента".
XS
SM
MD
LG