Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн распачынае эўрапейскае турнэ


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сёньня распачынае паездку ў Эўропу. Мэтай -- абмеркаваньне праблемаў эўрапейскай бясьпекі, што ўзьнікаюць у зьвязку з новымі пагрозамі. Заплянаваныя выступ у Эўрапейскім парлямэнце ў Брусэлі, перамовы з лідэрамі НАТО і Эўрапейскага Зьвязу. Таксама Байдэн наведае Гішпанію.

У артыкуле, надрукаваным сёньня ў газэце "International Herald Tribune", Джо Байдэн заявіў, што Вашынгтон працягне супрацоўніцтва з эўрапейскімі краінамі дзеля трансатлянтычнай бясьпекі. На думку Байдэна, ЗША і іх эўрапейскія саюзьнікі павінны надаць болей увагі і рэсурсаў для прадухіленьня і барацьбы з пагрозамі бясьпецы Эўропы, якія прыходзяць звонку.
XS
SM
MD
LG