Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Грэцыі абмяркоўвае антыкрызысны плян


У парлямэнце Грэцыі сёньня мае адбыцца галасаваньне па ўрадавым пляне рэзкага скарачэньня дзяржаўных выдаткаў. Паседжаньне адбываецца на наступны дзень пасьля масавых беспарадкаў, у часе якіх тры чалавекі загінулі. Чакаецца, што законапраект будзе ўхвалены лёгка, паколькі сацыялістычны ўрад падтрымліваецца пераканаўчай бальшынёй заканадаўцаў.

Дзесяткі тысяч людзей выйшлі ў сераду на вуліцы, пратэстуючы супраць захадаў эканоміі, якіх патрабуюць Міжнародны валютны фонд і краіны Эўразьвязу перш, чым Грэцыя атрымае пакет пазыкі памерам 110 мільярдаў эўра. У Атэнах адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй. Людзі нішчылі крамы, падпальвалі дамы і аўтамабілі.
XS
SM
MD
LG