Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Асэтыя перадасьць Радзе Эўропы трох грузінаў


Паўднёвая Асэтыя перадасьць кіраўніку ведамства Рады Эўропы па правах чалавека Томасу Хамарбэргу трох грамадзянаў Грузіі, якія адбываюць тэрміны зьняволеньня ў Цхінвальскай турме.

Дамоўленасьць аб гэтым была дасягнутая сёньня ў Цхінвалі падчас перамоваў Хамарбэрга з паўднёваасэтынскім бокам.

Эўрапейскі прадстаўнік ужо ў трэці раз за паўгода наведвае рэгіён з мэтай вырашыць праблему абмену палоннымі паміж Грузіяй і самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыяй.

Летась намаганьнямі Хамарбэрга атрымалася абмяняць чатырох грузінскіх падлеткаў на пецярых асэтынаў.

XS
SM
MD
LG