Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бангкоку рыхтуюцца да разгону


Пратэстоўцы ў Бангкоку, якія ўжо шосты тыдзень займаюць цэнтар гораду, рыхтуюцца супрацьстаяць разгону, пасьля таго, як урад адрынуў іхную прапанову мірнага ўрэгуляваньня.

Дзейны прэм'ер міністар краіны Абхісіт Вечачыва, паведаміў аб зрыве перамоваў выступаючы па дзяржаўным тэлебачаньні, разам з галоўнакамандуючым тайскімі войскамі. Кіраўнік ураду сказаў, што прапанова апазыцыйных "чырвоных кашуляў" правесьці датэрміновыя выбары - непрымальная, бо "такія рашэньні ня могуць прымацца пад ціскам пагрозаў".

Абхісіт паабяцаў ачысьціць горад ад пратэстоўцаў, але не ўдакладніў тэрміну разгону. Лідэры апазыцыі папярэдзілі тысячы сваіх прыхільнікаў, што нападу ўрадавых войскаў можна чакаць у любы момант.

Ахвярамі забурэньняў у тайскай сталіцы, якія пачаліся каля месяца таму, сталі 26 чалавек, больш за 1000 атрымалі раненьні.
XS
SM
MD
LG