Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Чэхіі сыходзіць з палітыкі


Прэм’ер-міністар Чэхіі Ян Фішар заявіў, што пасьля прызначаных на канец траўня выбараў сыдзе з палітыкі. У сёньняшняй заяве прэм'ера адзначаецца, што ён прыняў прапанову заняць пасаду віцэ-прэзыдэнта Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.

Ян Фішар, былы кіраўнік чэскага статыстычнага ведамства, стаў прэм'ерам летась, калі ў Чэхіі ў выніку парлямэнцкага крызісу быў сфармаваны так званы “ўрад тэхнакратаў”.
XS
SM
MD
LG