Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні дыктатар Аргентыны асуджаны на 25 гадоў турмы


Апошні дыктатар Аргентыны Рэйнальда Біньёнэ асуджаны за парушэньні правоў чалавека і злачынствы вайсковага рэжыму на 25 гадоў турмы.

Суд пастанавіў, што Рэйнальда Біньёнэ датычны да 56 выпадкаў катаваньняў, выкраданьняў і незаконнага ўтрыманьня людзей пад вартай на вайсковай базе на ўскрайку Буэнас-Айрасу ў 1976-1983 гадах падчас кіраваньня ваеннай хунты.

Гэты прысуд стаў першым выпадкам, калі 82-гадовы экс-дыктатар быў асуджаны за парушэньні правоў чалавека.

Гэта ня першы судовы працэс над Біньёнэ. Да гэтага яго судзілі ў 1999 годзе па справе аб выкраданьнях дзяцей. Тады, улічваючы ўзрост былога дыктатара, суд прысудзіў яго да хатняга арышту.
XS
SM
MD
LG