Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы пахаваны


Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі быў пахаваны разам з жонкай у склепе Катэдральнага сабору Вавэльскага каралеўскага замку ў Кракаве.

На жалобнай цырымоніі прысутнічалі прэзыдэнты Расеі, Украіны, Літвы, Нямеччыны, Чэхіі, Славаччыны, Славеніі.

Карэктуючы пляны пахаваньня Качыньскіх у крыпце побач з парэшткамі Юзафа Пілсудзкага, улады ўрэшце вырашылі пахаваць прэзыдэнцкую пару ў асобным саркафагу на ўваходзе ў крыпту Пілсудзкага. Некаторыя палякі выказвалі незадаволенасьць пасьмяротным уганараваньнем Леха Качыньскага на роўні з каралямі ды нацыянальнымі героямі Польшчы.
XS
SM
MD
LG