Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў звольнілі за "напад" НАТО на Беларусь


Рэпартаж пра фіктыўны напад НАТО з тэрыторыі Ўкраіны на Беларусь, які на пачатку тыдня ўсхваляваў тэлевізійных гледачоў Ліпецкай вобласьці Расеі, меў пэрсанальныя наступствы.


Паводле расейскай газэты “Камэрсант”, мясцовае тэлебачаньне ў выніку засталося бязь кіраўніцтва. Пасьля размовы з губэрнатарам Ліпецкай вобласьці адначасова звольніліся дырэктарка тэлестудыі, яе галоўная рэдактарка і аўтарка рэпартажу.

12 красавіка ліпецкая дзяржаўная тэлекампанія паказала сюжэт пра пачатак вучэньняў у рэгіёне ўнутраных войскаў МУС Расеі. У сюжэце прагучала , што “краіны НАТО напалі з украінскай тэрыторыі на Беларусь, ва Ўкраіне абвешчанае ваеннае становішча , вайскоўцы праводзяць эвакуацыю грамадзянскага насельніцтва, у Ліпецк прыбылі першыя ўцекачы”. Толькі пазьней гледачы даведаліся, што гэта не рэальныя падзеі, але “легенда вучэньняў”, якія праводзяць унутраныя войскі МУС Расеі. Па словах журналістаў, пра плян вучэньняў пры выключаных камэрах ім расказалі прадстаўнікі камандаваньня ўнутраных войскаў.

Пасьля таго, як сюжэт выйшаў у эфір, прадстаўнікі МУС адмовілі пацьвердзіць зьмест легенды вучэньняў і заявілі, што журналісты “пачулі і ўбачылі нешта ня тое”. Газэта “Камэрсант” піша, што журналісткі звольніліся “на ўласнае жаданьне”. Саюз журналістаў Расеі вывучае сытуацыю, каб высьветліць, ці сапраўды адстаўкі зьвязаныя з сюжэтам пра вучэньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG