Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай і Расея асьцерагаюцца санкцыяў супраць Ірану


У кулюарах саміту па ядзернай бясьпецы ў Вашынгтоне адбылася сустрэча прэзыдэнтаў ЗША Барака Абамы і Кітаю Ху Цзыньтао. Галоўнай тэмай гутаркі стала абмеркаваньне іранскай ядзернай праграмы.

Па выніках сустрэчы кітайскі бок агучыў заяву, паводле якой Пэкін зьбіраецца ўзмацніць дыпляматычныя высілкі па вырашэньні гэтай праблемы. У звароце, аднак, нічога не было сказана аб новых санкцыяў супраць Ірану.

Раней прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў выступіў супраць нафтавых санкцыяў супраць Тэгерану, заявіўшы, што гэта можа выклікаць гуманітарную катастрофу ў краіне. Па яго словах санкцыі не павінны спрычыняць пакуты ўсяму іранскаму народуу.

Барак Абама дамагаецца ўвядзеньня Радай бясьпекі ААН чацьвертага раўнду санкцыяў супраць Ірану за невыкананьне Тэгеранам абавязацельстваў па празрыстасьці сваёй ядзернай праграмы. Гэта наводзіць міжнародную супольнасьць на падазрэньні аб распрацоўцы ў Іране ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG