Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай далучаецца да кансультацыяў аб санкцыях супраць Ірану


Кітай, як чакаецца, возьме сёньня ўдзел у кансультацыях з найбольш уплывовымі дзяржавамі сьвету ў пытаньні аб магчымых санкцыях ААН супраць Ірану, які адмаўляецца спыніць узбагачэньне ўрану.

Раней Пэкін адмаўляўся абмяркоўваць санкцыі, заяўляючы, што дыпляматычныя сродкі яшчэ не вычарпаныя. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў на мінулым тыдні аб неабходнасьці прыняць на працягу найбліжэйшых тыдняў праект ужо чацьвертай рэзалюцыі аб міжнародных санкцыях супраць Ірану.

Кансультацыі сталых чальцоў Рады бясьпекі і Нямеччыны аб іранскай праблеме праходзяць у сядзібе ААН у Нью-Ёрку.
XS
SM
MD
LG