Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіская міліцыя пераходзіць на бок апазыцыі


Рэспубліканская міліцыя Кіргізстану перайшла на бок ураду, створанага апазыцыяй, паведамляе Бі-Бі-Сі. Паведамляецца, што супрацоўнікі міністэрства ўнутраных спраў на чале з новым міністрам Балотам Шэрніязавым спрабуюць утаймаваць марадэраў, якія актывізавалі рабаўніцтва з наступленьнем ночы.

Паводле апошніх дадзеных колькасьць забітых дасягнула 47-мі чалавек. Параненых - больш за 400.

Кіргіская апазыцыя стварыла Ўрад народнага даверу, які ачоліла былая міністарка замежных спраў Роза Атунбаева.

Раней было абвешчана, што прэзыдэнт Курманбэк Бакіеў пакінуў Бішкек ў невядомым кірунку, а ягоны ўрад падаў у адстаўку.
XS
SM
MD
LG