Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакіеў вылецеў у невядомым накірунку


Прэзыдэнт Бакіеў вылецеў са сталіцы на невялікім самалёце ў суправаджэньні некалькіх людзей, перадае інфармагенцтва Франс-прэс са спасылкай на неназванага супрацоўніка аэрапорту Бішкеку. Пра гэта паведамляе і шэраг іншых крыніц. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтаму, аднак, дагэтуль няма.

Тым часам кіргізская апазыцыя гаворыць, што яна пакуль не фармуе новы кабінэт міністраў. Кіраўнічка апазыцыйнага ўраду народнага даверу Роза Атунбаева, аднак, заявіла журналістам, што чальцы яе каманды ўжо падзялілі сфэры адказнасьці ў кіраваньні дзяржавай. Па словах Атунбаевай, галоўная задача цяпер -- захаваць стабільнасьць і не дапусьціць марадзёрства.

Апазыцыянэры раней абвясьцілі, што ўрад Даніяра Ўсенава сышоў у адстаўку, а прэзыдэнт Курманбек Бакіеў пакінуў Бішкек ў невядомым накірунку.
XS
SM
MD
LG