Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія экспартныя грузы пойдуць праз Рыгу


Як паведамляе інтэрнэт-партал Das Osteuropa-Newsportal, кіраўніцтва Рыскага свабоднага порту падпісала дамову з прадстаўнікамі свабоднай эканамічнай зоны беларускай сталіцы адносна павелічэньня аб’ёму транзыту беларускіх экспартных грузаў.

Паводле віцэ-мэра латвійскай сталіцы Айнара Шлесэрса, Рыскі порт зацікаўлены ў прыцягненьні беларускага транзыту, бо аб’ёмы вытворчасьці ды экспарту гэтай краіны маюць станоўчую дынаміку.

«Пасьпяховы бізнэс найлепш садзейнічае добрым стасункам паміж краінамі», — перакананы Шлесэрс.

Як падаюць латвійскія СМІ, Менская свабодная эканамічная зона гандлюе з 140 краінамі сьвету. Сярод галоўных партнэраў рэгіёну — Расея, Індыя, Бразылія, Нямеччына, Італія, Нарвэгія.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG