Дзяржаўны трэнэр па хакеі Міністэрства спорту і турызму Генадзь Сьцяпанаў патлумачыў, што Захараў быў трэнэрам толькі на час Алімпійскіх гульняў. І калі ён захоча трапіць з камандай на сёлетні Чэмпіянат сьвету ў Нямеччыну, то ён павінен заяўляцца зноўку – як новы трэнэр.
Міхаіл Захараў за некалькі месяцаў да Алімпіяды ў Ванкувэры “самавылучыўся” на трэнэрскую пасаду, якая засталася вакантнай у выніку вымушанай адмовы ад яе канадзкага спэцыяліста Глена Хэнлана. Аднак выступ беларусаў на алімпійскім турніры не вытрымліваў ніякай крытыкі, у выніку чаго спартовая грамадзкасьць распачала збор подпісаў за адхіленьне Захарава ад пасады.
Нагадаем, што яшчэ ў Ванкувэры Міхаіл Захараў паабяцаў рэабілітавацца і ўвайсьці са зборнай Беларусі у лік прэзыраў на ўсясьветным першынстве-2010 у Нямеччыне.