Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізноў допыты па справе Сяргея Каваленкі


Сяргей Серабро
Сяргей Серабро

Ва ўправу папярэдняга расьсьледаваньня УУС Віцебскага аблвыканкаму сёньня выклікалі журналіста, рэдактара сайту «Народныя навіны Віцебску» Сяргея Серабро.

Як высьветлілася, справу віцебскага актывіста, які 7 студзеня вывесіў бел-чырваона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы, перадалі новаму сьледчаму, Андрэю Баранаву, — ужо трэцяму пасьля сьледчых-жанчын Тацяны Турлаевай і Аксаны Муравіцкай.

Спадар Баранаў распытваў журналіста, наколькі даўно і як добра яны з Сяргеем Каваленкам знаёмыя, і ці ня ведаў Сяргей Серабро загадзя пра плянаваную акцыю са сьцягам. Таксама сьледчы распытваў пра акалічнасьці фатаграфаваньня падзей на плошчы Перамогі ў Віцебску, дзе на ёлцы зьявіўся сьцяг.

Нагадаем, што ў Сяргея Серабро, які фатаграфаваў вывешваньне сьцяга, а потым тое, як яго здымалі супрацоўнікі МНС, міліцыянты перапісалі асабістыя дадзеныя. 13 студзеня быў праведзены ператрус у кватэры, якую здымаюць спадар Серабро і ягоная жонка. У прысутнасьці гаспадыні кватэры былі забраныя два кампутары і фотаапарат, якія належалі журналісту. Пра незаконнасьць гэтых дзеяньняў была пададзена скарга ў пракуратуру, і 27 студзеня аргтэхніку вярнулі.

Дарэчы, новы сьледчы ў справе Сяргея Каваленкі амаль што калега дапытанаму сёньня журналісту: у газэту «Віцьбічы» ён піша артыкулы пра раскрыцьцё крымінальных злачынстваў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG