Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На бараньскім “Лёсе” адключылі ацяпленьне


Паводле старшыні суполкі Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Васіля Леўчанкава, у адказ на іхныя звароты кіраўніцтва піша, што цяпло адключылі дзеля эканоміі.

За мінулы тыдзень актывісты недзяржаўнага прафсаюзу напісалі тры звароты да адміністрацыі і далейшую перапіску лічаць немэтазгоднай. У адказ ім паведамляюць, што сродкаў на працяг ацяпляльнага сэзону няма.

Зазвычай, кажа Васіль Леўчанкаў, батарэі былі цёплыя да канца сакавіка — пачатку красавіка. Сёлета іх адключылі 17-га лютага і ўжо зьлілі ваду, каб яны не “парваліся” ў выпадку маразоў. Таму работнікі ў цэхах саграваюцца хто як можа — хто гарбатай з тэрмаса, а хто не здымаючы вопраткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG