Два прыгарадныя цягнікі сутыкнуліся недалёка ад гораду Хале за 15 кілямэтраў ад Брусэлю. Прычыны трагедыі высьвятляюцца. Сутыкненьне было лабавым – цягнікі сутыкнуліся на адным шляху.
Часова перакрыты рух цягнікоў на поўдні Бэльгіі, у тым ліку хуткаснае чыгуначнае злучэньне паміж Брусэлем і Парыжам.