Коктыш: ШАС — гэта арганізацыя, якая супрацоўнічае найперш у галіне бясьпекі. І пакуль еня надта выйшла за тыя межы. Якія акрэсьліваюцца гэтай задачай. Вядома, будзе ня лішнім дамовіцца пра некаторыя пытаньні бясьпекі, пра тое, каб разумець, зь якога боку ня варта чакаць непрыемнасьцяў. Але казаць, што ШАС стаў цэнтрам, дзе ўтвараюцца нейкія новыя цікавыя праекты — пакуль рана.
Таму статус назіральніка дазволіць назіраць і прыглядацца. Калі Беларусь здолее нешта атрымаць з гэтай камунікацыі, то гэта някепска. Бо «мець магчымасьць» і «рэалізаваць магчымасьць» — гэта розныя рэчы.
Цыганкоў: Візыт спадара Алейніка ў Кітай дае нам нагоду пагаварыць пра беларуска-кітайскія дачыненьні. Яны дынамічна разьвіваюцца ня першы год, Менск не аднойчы называў Пэкін стратэгічным партнэрам. Але многія краіны часам баяцца надта шчыльных адносінаў з Кітаем, бо Кітай можа падпарадкоўваць сябе эканамічна і палітычна. Ці варта тут чагосьці асьцерагацца Беларусі, ці трэба трымаць пэўную дыстанцыю?
Коктыш: Кітай зараз рэалізуе стратэгію, якая не мяняецца каля
Беларусь будзе цікава Кітаю, пакуль яна будзе мець нейкая тэхналягічнае «know-how» і пакуль у яе будзе што браць.
Цыганкоў: Але і ў гэтым сэнсе — многія аналітыкі асьцерагаюцца, што кітайцы, калі іх пусьціць на наш рынак, вельмі лёгка могуць пахаваць беларускую лёгкую прамысловасьць, напрыклад.
Коктыш: Канешне, могуць. Болей за тое, калі прасачыць за разьвіцьцём кітайскай палітычнай думкі, то там зараз высьпявае такая выснова, што Кітай павінен выкарыстоўваць сваю міжнародную вагу, каб зрабіць гандлёвы пратэкцыяналізм амаль злачынствам, за якое трэба накладаць санкцыі. Калі перакласьці на чалавечую мову, то гэта будзе выглядаць так — альбо ты купляеш кітайскае, альбо ты злачынец. Так што, вядома, гэтыя небясьпекі існуюць, і могуць пэўным чынам рэалізавацца.