Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нядобрасумленныя харчавікі стануць агульнавядомымі


Міністэрства гандлю мае намер пашырыць агульнадаступны рэестар нядобрасумленных пастаўшчыкоў і вытворцаў харчовай прадукцыі.

Гэты сьпіс можа стацца досыць вялікім, паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі намесьніца міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Зараз на сайце Мінгандлю зьмешчаны толькі сьпіс вытворцаў і пастаўшчыкоў, якія парушаюць заканадаўства па інфармаваньні спажыўцоў пра ўтрыманьне генэтычна мадыфікаваных кампанэнтаў у сваіх прадуктах.

У рэестры будуць пералічвацца вытворцы і пастаўшчыкі, якія парушаюць правілы маркіроўкі і ўпакоўкі тавараў, паведамляюць спажыўцам нядобрасумленную альбо непраўдзівую інфармацыю. Намесьніца міністра прывяла ў прыклад «крабавыя палачкі» і «крабавае мяса», у складзе якіх наагул няма крабавага мяса. Мінгандаль настойвае, каб на такіх таварах рабіўся надпіс «прадукт-імітацыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG