Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Расея атрымае болей беларускай трубы"



New Europe”, агульнаэўрапейскае інфармацыйна-аналітычнае выданьне, лічыць, што ў цяперашняй спрэчцы зь Менскам аб нафтавых тарыфах Масква імкнецца атрымаць ва ўласнасьць трубаправодную сыстэму Беларусі.

Выданьне нагадвае вырашэньне падобнай расейска-беларускай газавай спрэчкі ў 2007, калі Беларусь была вымушаная прадаць 50 адсоткаў трубаправодаў “Белтрансгазу”.

Паводле “New Europe”, пытаньне ўласнасьці беларускай нафтавай інфраструктуры Расея хоча вырашыць цяпер, на пачатковым этапе фармаваньня мытнага саюзу зь Беларусьсю і Казахстанам, які мае быць афіцыйна створаны пад 1 ліпеня 2011.

“Яны [у Маскве] ня хочуць апынуцца ў сытуацыі закладнікаў у будучыні, калі Беларусь стане мацнейшай або будзе ў змозе выстаўляць Маскве свае патрабаваньні. Інакш кажучы, яны ня хочуць ствараць магчымасьці для ўзьнікненьня новай Украіны" — “New Europe” цытуе экспэрта расейскага банку "Уралсіб" Крыса Ўіфэра (Chris Weafer).

Паводле Ўіфэра, пазыцыі Беларусі ў цяперашніх нафтавых перамовах з Расеяй вельмі слабыя. “Я думаю, што вельмі хутка — скажам, праз некалькі тыдняў — мы пабачым, як пачнуцца перамовы, падобныя да тых, якія ішлі па газавай тэме. У выніку Расея набудзе ва ўласнасьць частку беларускай інфраструктуры", — кажа Ўіфэр.

Ці ня ўдасца Беларусі ўцягнуць Эўразьвяз у гэтую нафтавую спрэчку з Расеяй? Уіфэр мяркуе, што прыярытэтам Эзразьвязу ў дадзены момант зьяўляецца замацаваньне палепшаных адносін з Расеяй. "Я думаю, што ў бліжэйшыя дні на тэлефонныя званкі зь Менску ніхто ў Брусэлі адказваць ня будзе", — лічыць Уіфэр.

Як мы паведамлялі, чарговы раўнд нафтавых перамоваў, што адбыліся 9 студзеня ў Маскве, завяршыўся безвынікова. Дата аднаўленьня перамоваў пакуль невядомая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG