Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыла кінулася на Бэнэдыкта XVI падчас сьвяточнай імшы


Перад пачаткам каляднай імшы ў саборы сьвятога Пятра ў Ватыкане жанчына кінулася на папу рымскага Бэнэдыкта XVI. Ва ўзьніклай мітусьні 82-гадовы пантыфік не ўтрымаўся на нагах і ўпаў. Яму адразу ж дапамаглі падняцца, і ён безь якіх-небудзь праблем на чале ўрачыстай працэсіі прайшоў да алтара храму і ўзначаліў набажэнства.


Вінаватая ў інцыдэнце (ёй аказалася грамадзянка Швайцарыі Суcана Маёлё) затрыманая і шпіталізаваная. Мяркуецца, што жанчына псыхічна хворая.

Па словах прадстаўніка службы друку Сьвятога пасаду, яна ня мела благіх намераў і, праўдападобна, хацела толькі наблізіцца да папы.

ВІДЭА


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG