“Паліцыя шукае сьляды злачынцаў і праглядае запісы, зробленыя камэрамі знадворнага нагляду”, – заявіў прадстаўнік паліцыі Дарыюш Новак. Неафіцыйна паведамляецца, што злачынства ўчынілі, хутчэй за ўсё, не звычайныя зьбіральнікі мэталалому.
Тым часам над брамаю музэйнага комплексу ўжо зьмясьцілі копію канструкцыі з надпісам. Копія выкарыстоўвалася, калі ў 2006-м быў адпраўлены на рэканструкцыю арыгінальны надпіс.
Брама з надпісам “Arbeit macht frei” – адзіная ў канцлягеры, што была вырабленая на загад немцаў польскімі палітычнымі вязьнямі, прывезенымі ў Асьвенцім пры канцы 1940-га – на пачатку 1941-га году.