Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“БТ – дэмакратычны тэлеканал!”


Бацькі Паўла Севярынца атрымалі адказ кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі на сваё патрабаваньне абвергнуць паклёпніцкія зьвесткі, агучаныя ў праграме “Панарама” 27 верасьня.

Тацяна і Кастусь Севярынцы напісалі, што абураныя тым, як у тэлеперадачы “недвухсэнсоўна праводзілася паралель паміж дзейнасьцю нашага сына Паўла Севярынца і сумнавядомага Адольфа Гітлера”. Аднак у адказе за подпісам спадара Зімоўскага пра абвяржэньне з боку БТ не гаварылася зусім. Затое было зазначана, што БТ – гэта “найбольш уплывовы сродак масавай інфармацыі дэмакратычнай краіны”, а стваральнікі сюжэту пра Паўла Севярынца “сабралі думкі і меркаваньні найбольш уплывовых экспэртаў і аналітыкаў у галіне рэлігіі, палітыкі і паліталёгіі”.

Кастусь і Тацяна Севярынцы пісалі, што паклёп на сына – гэта абраза ўсёй сям”і. Хаця, на тое, што ў іх папросяць прабачэньня, спадзеву не было. “Мы проста выказалі сваё стаўленьне да гэтай хлусьні, бо такое выйсьце падказала нам наша сумленьне. І каб сумленьне было ў тых, хто нам адказаў, то ліст ад БТ мы б атрымалі ў належны тэрмін, а не праз паўтара месяцы,”— кажа спадар Кастусь.

Ліст на БТ быў дасланы 30-га верасьня, а 3-га кастрычніка Кастусь Севярынец трапіў у шпіталь са скразным інфарктам, каля тыдня знаходзіўся ў надта цяжкім стане, і толькі нядаўна лекары адпусьцілі яго дахаты.

Маці Паўла Севярынца спадарыня Тацяна лічыць адказ за подпісам Аляксандра Зімоўскага адкрытым зьдзекам і насьмешкай: “Аказваецца, ОНТ – гэта дэмакратычны канал, дзе дазволены паклёп за іншадумства”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG